25 Спадчына
Музыка - И. Лученок Стихи - Я. Купала Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў яна нам ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны, вясеннія праталіны І лесу шэлест верасны, і ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамін на ліпе бусел клёкатам І той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам. Аб ёй мне баюць казкі-сны, вясеннія праталіны І шэлест лесу верасны, і ў полі дуб апалены. І тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбішчы, І крык вароніных грамад на могілкавым кладбішчы. Жыве з ёй дум маіх сям'я І сніць з ёй сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю. Жыве з ёй дум маіх сям'я І сніць з ёй сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.
Название:
25 Спадчына
Категория:
Разное