Макс Знак - Ветразь на Нямізе (lyric video)
Песня "Ветразь на Нямізе" з альбому "Ветразь" 2013 года // Max Znak - Vetraz na Niamize, Vetraz, 2013 Ветразь на Нямізе Звычайным ранкам У звыклым месцы Людзі бачылі цуд На Нямізе, у Менску. Уявіце, што вы У Траецкім прадмесці, Паглядзіце на поўдзень - Вы убачыце ветразь! Паміж шэрымі гмахамі… Ці вы бачыце ветразь? А калі не бачыце, На слова мне паверце Ветразь на Нямізе, Белы-белы ветразь! Рака цячэ ў трубах А ён - наверсе Ветразь на Нямізе, Белы-белы ветразь! Карабель дзівосны З земляў далёкіх Хвалі асфальту Рассякаў лёгка. А з вокнаў крамаў, І з вокнаў машынаў Глядзелі людзі, Як з акварыўма рыбы. Нешта нема казалі Гэтак сама, як рыбы. Гэта немагчыма, Але вы паверце: Ветразь на Нямізе! Белы-белы ветразь! Рака цячэ ў трубах, А ён на волі, уверсе! Ветразь на Нямізе, Белы-белы ветразь! Ён саскочыў у Свіслач, Вырваўся на прастору, Пайшоў наперад Да Чорнага Мора. Сыйшоў, і нікога Не забраў ён з сабою, А людзі ўсё думалі: Гэта праўда, ці мроя? Надзіва праўдзівая, Але ўсё-ж такі мроя? Праўда альбо мроя? А навошта ведаць?! Ветразь на Нямізе Будзе, калі верыць! Хай немагчыма - Усё адно вы верце! Дапаможа людзям Белы-белы ветразь!
Название:
Макс Знак - Ветразь на Нямізе (lyric video)
Категория:
Разное