Беларуская старонка
Стих В. Жуковіч, читает Татьяна Бусько Лес iдзе да небакраю, Рэчка, горачка, раўнiна… Вечна сэрцу дарагая Беларуская карцiна. Ля крынiцы-медунiцы, Дзе далiна-канюшына, Дзе лясочак-верасочак, - Ой ты, родная мясцiна! А пад ветрыкам у полi Хваляй цiхай жыта ходзiць, На прасторы, на прыволлi Сэрца мне яно лагодзiць. Жыта наша - з васiлькамi, Наша неба - з жаўрукамi. Апяваюць песняй звонкай Птушкi родную старонку. Лес iдзе да небакраю, Рэчка, горачка, раўнiна… Вечна сэрцу дарагая Беларуская карцiна. Я красу тваю кахаю, Ніў, лясоў і рэк гамонку, Непаўторная, святая Беларуская старонка! Я красу тваю кахаю, Ніў, лясоў і рэк гамонку, Непаўторная, святая Беларуская старонка!
Название:
Беларуская старонка
Категория:
Разное