Парад пераможцаў, які яны заслугоўваюць! | За нашу і вашу свабоду!
#полк_каліноўскага #деньнезалежності #беларусь #украина "За нашу і вашу свабоду!" Паўгады таму, 24 лютага, расейская арда рвалася да Кіева, выхваляючыся, што праз тры дні ў сталіцы Украіны адбудзецца парад пераможцаў. Рускія танкі сёння на Майдане: спаленыя, раздзяўбаныя ўшчэнт. Гэта менавіта той парад, якога варта "другое войска свету". Адбыўся ён дзякуючы таксама і нашым хлопцам - беларускім добраахвотнікам Палка імя Каліноўскага. Беларусы плеч-оплеч з украінцамі стрымалі расейскую навалу на подступах да Кіева. Каля вытокаў стварэння Палка Каліноўскага стаялі беларускія добраахвотнікі, якія з 2014 года ваююць ва Украіне на франтах расійска-украінскай вайны ў складзе дабрабатаў і падраздзяленняў ЗСУ. Полк імя Кастуся Каліноўскага ў складзе Узброеных сіл Украіны гатовы да канца змагацца "за нашу і вашу свабоду". Кожны беларускі добраахвотнік разумее, што шлях да свабоднай Беларусі зараз ідзе праз вызваленне Украіны. З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, УКРАіНА!!! ✊ ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: https://t.me/BelarusAndUkraineBot Кантакты для СМІ і іншых асоб: https://t.me/PressBelWar - тэлеграм-канал https://t.me/BelarusAndUkraineBot - чат-бот Валанцёры: https://t.me/belbatv https://t.me/Froki327 Наш сайт: https://www.kalinouski.org (доступ да сайта ў Беларусі абмежаваны, выкарыстоўвайце VPN)
Название:
Парад пераможцаў, які яны заслугоўваюць! | За нашу і вашу свабоду!
Категория:
Разное