"Ліцвінізм" ня пройдзе!
ДВОРНЯ ЦІХАНОЎСКАЙ РЫХТУЕ ЗАЯВУ СУПРАЦЬ "ЛІЦВІНІЗМА". ЛУКАШЭНКА ГРОМКА СМЯЕЦЦА! Пішуць, што летувіскія ўлады рыхтуюць сумесны з дворняй Ціханоўскай тэкст супраць нейкага "ліцвінізма", каторы яны самі і выдумалі. Гэта такое выламванне рук по-летувісску? Калабаранты - яны і ёсць калабаранты: сімвалічна, што тэкст ад імя Ціханоўскай рыхтуе былы лукашыст Лябедзька. Гісторыя - справа абодвавострая. Хто ведае, мо з Вільняй можа некалі атрымацца так, як з Іерусалімам... Бо старэйшае пакаленне добра памятае, як з усіх бакоў у 80-90-х нам казалі, што і Беларусі няма ніякай, і мовы беларускай не існуе, а ёсць скаверканыя рускія. Летува цяпер сілком насаджае гэтую канцэпцыю. Лябедзькам ды іншай дворне Ціханоўскай яны рукі заламаюць, бо іначай пазбавяцца фінансавання і відаў на жыхарства, але беларусаў саступіць не прымусяць. Гэтую "сумесную" заяву рыхтуюць, не іначай, лепшыя розумы летувіскай "гістарычнай навукі". Думаю, там напішуць, што "Пагоня" ніякая не "Пагоня", а "Віціс", што "Пагоню" і саму Беларусь прыдумаў Ленін у 18-м годзе,, і што дамоўленасці наконт сімволікі паміж Лукашенкам і Бразаўскасам былі супер-вернымі і зменам не падлягаюць. Верным шляхам ідуць таварышы!
Название:
"Ліцвінізм" ня пройдзе!
Категория:
Разное